Анатоль Васільевіч Прохараў
Анатоль Васільевіч Прохараў (нар. 21 ліпеня 1949, вёска Рудкаўшчына, Горацкі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і калгаснікаў. Скончыў у Рудкаўшчыне школу-васьмігодку. Потым ГПТВ № 18 горада Маркса Саратаўскай вобласці. Атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы атрымаў завочна ў Горацкай СШ № 1. Служыў у Савецкай Арміі ў ракетных войсках. Пасля арміі працаваў будаўніком-электрыкам на будаўніцтве газаправода Таржок — Мінск — Івацэвічы. На працы атрымаў цяжкую траўму і быў надоўга прыкаваны да бальнічнага ложка — год быў паралізаваны, шэсць месяцаў нічога не бачыў. У гэта час яму вельмі дапамог народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Зараз на пенсіі па інваліднасці другой групы. Жыве ў Оршы. Літаратурная творчасцьЛітаратурны дэбют адбыўся ў 1980 годзе, першы верш быў надрукаваны ў Горацкай раённай газеце «Ленінскі шлях». У 1983 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» выйшла першая кніжка паэта «Буркаток», а ў 1988 годзе, калі была адкрыта новая серыя «Дэбют», надрукаваў зборнік вершаў «Птушыны гарадок» (1988). Потым былі кнігі: «Чарадзейка» (1994), «Вясёлы карагод» (2005). Удзельнік 9 калектыўных зборнікаў і альманахаў. У розны час ягоныя вершы ўключаліся ў падручнікі для малодшых класаў па беларускай мове. Друкуецца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых СМІ. Падборкі вершаў для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ўвайшлі ў абласныя літаратурныя альманахі «Дзвіна» — 2009 і 2017 гг., часопіс «Вожык» і інш. Сябра літаратурнага народнага аб’яднання «Роднае слова», што працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Ягоныя вершы прыцягваюць да сябе ўвагу дарослых і маленькіх чытачоў, кранаюць сваёй непасрэднасцю светаўспрымання, лёгкасцю і дакладнасцю рыфмаванага слова, удалым гумарам і пластыкай вобразаў. Прызнанне
Творы
Узнагароды
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia