Рудкаўшчына
Ру́дкаўшчына[1] (трансліт.: Rudkaŭščyna, руск.: Рудковщина) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Саўскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Горкі[2], за 108 км ад Магілёва[2], за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна[2], на аўтамабільнай дарозе Р15. Каля аграгарадка працякае рака Бася. ГісторыяУ 1775 годзе — сяльцо маёнтка Горы-Горкі, 7 жыхароў, уладанне Н. Л. Салагуба, у Аршанскім павеце. У 1844 годзе ў складзе фальварка Рудкаўшчына, меўся вінакураны завод, млын і карчма. У 1875 годзе — маёнтак М. М. Іскры, працавала паштовая станцыя. У 1909 годзе была створана яўрэйская калонія. З 20 жніўня 1924 года — цэнтр Рудкаўшчынскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1932 годзе быў створаны калгас «Чырвоная Рудкаўшчына». У 1940 годзе — 103 двары, 618 жыхароў[3]. У час Вялікай Айчыннай вайныУ ліпені 1941 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Фашысты спалілі 13 двароў, забілі 32 жыхара. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 года. У канцы лютага 1943 года фашысты вырашылі расстраляць яўрэяў вёскі. Настаўніца мясцовай школы Алена Чэрвінская, ураджэнка гэтай вёскі (яе бацька быў яўрэй, маці — беларуска) сама была сведкай гэтых падзей і ўсё жыццё збірала ўспаміны тых, хто бачыў гэтую трагедыю. Яна ўспамінала, што ў перадваенныя гады ў вёсцы Рудкаўшчына жыло некалькі яўрэйскіх сем’яў: Мільгоціны, Чарнамордзік (каваль, які жыў адзін), Іофэ, Алкіны, Додкіны і інш. Акрамя пастаянных жыхароў, пражывалі яшчэ яўрэі, якія прыехалі ў вёску ў пачатку вайны. «12 сакавіка 1943 года стаяў марозны, але бязветраны дзень», — успамінала А. Чэрвінская. — «Раніцай ўсіх яўрэяў вёскі сабралі ў адзін будынак. Нас, дзве сям’і, у каго былі маці беларускі, пад строгім наглядам пакінулі дома да асобага распараджэння (як было сказана старастай вёскі). Мужчын пагрузілі на сані і павезлі палявой дарогай, астатніх пагналі пешшу па прамой дарозе да лесу. Малодшую ўнучку Чарнамордзіка немец нёс за ногі (кажуць відавочцы)». Адам Копашылаў, сведка расстрэлу, успамінаў: «Землякі ішлі ўслед амаль усёй вёскай, хто з цікаўнасці, хто з жалю. Але карціна расправы прывяла ўсіх у жах. Два першыя стрэлы патрапілі ў маці і дачку Алкіных. Яна паспела заспяваць „Інтэрнацыянал“, абхапіўшы сына. Немцы выхапілі з яе рук трохгадовую дачку, паставілі кучаравую, бялявую з вялікімі блакітнымі вачыма дзяўчынку на пень. Яна даверліва глядзела на вылюдка, які атрымліваў асалоду ад гэтай карціны, пакуль не ўпала як нежывая. Куля трапіла ёй у галаву. Людзі былі так запалоханы, што не супраціўляліся. Іх саджалі на калені і стралялі ім у патыліцу»[4]. СучаснасцьДа 2013 года Рудкаўшчына была цэнтрам Рудкаўшчынскага сельсавета[5]. Зараз аграгарадок, тут працуе паляводчая брыгада, дзве фермы, клуб, аддзяленне сувязі, фельдшарска-акушэрскі пункт. НасельніцтваПамятныя мясціныВядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia