Анатоль Дзяркач
Анато́ль Дзярка́ч, сапраўднае імя Анато́ль Рыго́равіч Зіміё́нка (6 (18) красавіка 1887, мяст. Турэц, Навагрудскі павет, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 5 верасня 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мемуарыст. Біяграфія![]() З сям’і фельчара[1]. Скончыў народную школу ў мястэчку Турэц, а пасля народнае вучылішча ў Навагрудку (1904). Служыў пісарам у земскай і гарадской управах у Мінску. Член партыі эсэраў. У 1908 годзе арыштаваны, адпраўлены ў ссылку. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года служыў у мінскіх адміністрацыйных органах Часовага ўрада. Па абвяшчэнні Беларускай ССР працаваў у газеце «Беларуская вёска», з 1924 года — рэдактар сатырычнага часопіса «Дубінка» (дадатак да газеты «Звязда»). Працаваў у газеце «Піянер Беларусі», часопісе «Полымя». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. Арыштаваны 16 кастрычнік 1936 года, расстраляны 5 верасня 1937 года ў Менску[2]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1957 годзе. Творчасць![]() Дэбютаваў у друку ў 1904 годзе; спачатку пісаў на рускай мове. Працуючы ў сатырычным жанры, узяў сабе псеўданім Анатоль Дзяркач. Пісаў творы для дзяцей. Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Аўтар успамінаў. Творы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia