Анатоль Карней
Анатоль Карней (7 жніўня 1928 — 15 ліпеня 2004) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належаў да смаргонскай групы арганізацыі.[1] БіяграфіяНарадзіўся 7 жніўня 1928 г. у в. Міцкевічы Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) у сям’і каваля Мартына, якая мела трое дзяцей. У 1936 годзе пайшоў у 1-ы клас польскай школы. Пасля пачатку савецкай акупацыі ў 1939 г. вучыўся ў савецкай школе, але па прыходзе немцаў партызаны спалілі школу, таму не вучыўся і дапамагаў бацькам у гаспадарцы. Пасля Другой сусветнай вайны у 1947 г. скончыў 7 класаў сямігодкі ў в. Забалацце. У 1948 г. пайшоў вучыцца ў 8-ы клас Смаргонскай школы. Там, будучы ўжо ў 9-м класе, пазнаёміўся з Расціславам Лапіцкім, праз якога далучыўся да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Удзельнічаў у распаўсюдзе лістовак, агітаваў знаёмых далучыцца. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але планавала перайсці і да больш актыўных дзеянняў. У лютым 1950 г., Анатоля Карнея, вучня 9-а класа, арыштавалі за ўдзел у антысавецкім падполлі. Спачатку яго трымалі ў Вялейскай турме. Пра допыты ўспамінаў так:
У ліпені 1950 г. засуджаны па справе мядзельска-смаргонскага падполля на 25 гадоў зняволення ў канцлагерах. У лютым 1951 г. рушыў этапам у Караганду, дзе быў памешчаны ў канцлагер замест вызваленых японскіх ваеннапалонных. Там напачатку быў разам з Чаславам Цыбоўскім, працаваў на будаўнічых работах. Увосені 1951 г. быў перавезены ў Кемераўскую вобласць на ўрочышча Мыскі, дзе працаваў на будаўнічых работах пры шахце, якія толькі распачаліся. У лютым 1953 г. перавезены на Варкуту. Пад восень 1955 г. перавезены ў Мардовію, дзе працаваў на сельгасработах і было значна лягчэй. У 1956 г. выйшаў з няволі з падарваным здароўем. Вярнуўся ў Міцкевічы. У 1958 г. жаніўся, нарадзілася два сыны. Працаваў у калгасе на розных работах, у тым ліку кладаўшчыком. Потым пераважна працаваў кавалём. Атрымаў другую групу інваліднасці, насіў акуляры бо дрэнна бачыў і зусім не мог чытаць. Выйшаў на пенсію, удзельнічаў у напісанні ўспамінаў для кнігі Міхася Чарняўскага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут». Жыў у в. Забалацце. Памёр 15 ліпеня 2004 г., пахаваны ў роднай вёсцы Міцкевічы. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia