Войстамскі сельсавет
Во́йстамскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войстам. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абрамаўшчынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Жодзішкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Абрамаўшчына III, Акушкава, Курчы, Лешчаняты, Мілуці, Няхведы, Семянкі і Целякі)[2]. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава)[3]. У 1979 годзе ў склад Вішнеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Абрамаўшчына I, Абрамаўшчына III, Дыбунькі, Круні, Лакачы, Лешчаняты, Мілуці, Няфеды, Пагарэльшчына, Семянкі, Целякі, хутары Акушкава, Курчы і Тураўшчына)[4]. 31 мая 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 929 чалавек[6], з іх 92,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 2,4 % — палякі, 1,1 % — азербайджанцы[7]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia