Анатоль Мікітавіч Шэльдаў
Анатоль Мікітавіч Шэльдаў (6 снежня 1930, Серпухаў, Маскоўская вобласць, РСФСР — 10 сакавіка 2008, Мінск) — беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1980—1986). БіяграфіяУ 1948 годзе скончыў школу № 401 (цяпер Ліцэй № 1581) у Маскве з залатым медалём. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін[1]. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў Беларускай ССР рэферэнтам-перакладчыкам, другім сакратаром, саветнікам, намеснікам міністра[1]. У 1980—1986 гг. — Пастаянны Прадстаўнік Беларускай ССР у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[1]. З 1991 года на пенсіі[1]. Памёр 10 сакавіка 2003 года ў Мінску. Перакладчыцкая дзейнасць
АцэнкіМіністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка згадваў пра свайго намесніка, што «вакол Шэльдава гуртаваліся некалькі такіх жа рэтраградаў, змрочна настроеных супраць любых перамен»[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia