Віталь Сцяпанавіч Смірноў
Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (16 лютага 1930, в. Вялікія Сутокі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1 лістапада 2007, Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974). БіяграфіяНарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААН[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2]. У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш. Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба. Памёр 11 лістапада 2007 года[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia