Анатоль Паўлавіч Дастанка
Анатоль Паўлавіч Дастанка (2 ліпеня 1937, Вобчын, Слуцкая акруга — 14 снежня 2024[1][2]) — беларускі вучоны ў галіне цвёрдацельнай мікраэлектронікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1979). БіяграфіяНарадзіўся 2 ліпеня 1937 года ў в. Вобчын Любанскага раёна Слуцкай акругі. Скончыў Рэчанскую сярэднюю школу. У 1955—1957 гг. працаваў рознарабочым у г.п. Любань, у 1956—1957 гг. — машыністам халадзільных машын і ўстановак рыбазавода ў г. Гагры Грузінскай ССР. У 1957 г. паступіў у Таганрогскі радыётэхнічны інстытут, які закончыў у 1962 годзе па спецыяльнасці «Электронныя прыборы» і быў пакінуты там на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, затым працаваў кіраўніком сектара па мікраэлектроніцы, начальнікам аддзела электронна-прамянёвай тэхналогіі. З 1970 года працаваў ў Мінску. З 1975 года — загадчык заснаванай ім кафедры тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры МРТІ (зараз — кафедра сучасных электронных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі). З 1985 па 1993 г. — прарэктар, першы прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута, з 1993 г. — старшыня Вышэйшай атэстацыйнай Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а пасля яе пераўтварэння — старшыня Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь да 2002 г. Меў 248 вынаходніцтваў (укаранёна ў рэальную вытворчасць і навуковы працэс больш за 60). Памёр 14 снежня 2024 года[4]. Узнагароды і прэміі
Працы
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia