Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка
Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (нар. 26 мая 1956, Мінск) — беларускі навуковец у вобласці парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2009), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997). БіяграфіяСкончыў у 1978 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1978 года — інжынер, загадчык групы, загадчык лабараторыі, загадчык аддзялення, з 1997 года — дырэктар Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А. У. Романа. З 2005 года — генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі — дырэктар Інстытута парашковай металургіі НАН Беларусі. З 2009 года — член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Весці НАН Беларусі», «Трэнне і знос», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў». Са жніўня 2024 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЗША[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў вобласці парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, газатэрмічных пакрыццяў. Зрабіў істотны ўнёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў фарміравання пакрыццяў, якія наносяцца з выкарыстаннем высокаэнергетычных метадаў распылення. Распрацаваў асновы новага навуковага кірунку — парашковага высокатэмпературнага матэрыялазнаўства, тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у сплавах на кобальтавай і нікелевай асновах у цеплатрывалых пакрыццях пры рабочых тэмпературах 600—1150 °C. Распрацаваў гаму прынцыпова новых матэрыялаў і засцерагальных пакрыццяў для газатурбінных рухавікоў, дэталяў энергетычнага абсталявання і нафтахіміі, шэраг кампазіцыйных матэрыялаў на аснове металічных сплаваў, металакерамічных, керамічных і алмазазмяшчальных кампазіцыйных парашкоў, прынцыпова новых кампазіцый на аснове тау-барыдаў, сплаваў з аморфнай структурай, суперсплаваў, алюмінідаў жалеза, гідроксіапатыту. Распрацаваў фізічныя прынцыпы стварэння новага класа матэрыялаў — дысперснаўмацаваных, метадамі ўнутранага акіслення тугаплаўкіх сплаваў з высокімі значэннямі высокатэмпературнай трываласці і нізкатэмпературнай пластычнасці, метадамі СВС, дэтанацыйнага сінтэзу. Аўтар больш як 550 навуковых прац, у т.л. 17 манаграфій і кніг, 55 вынаходстваў і патэнтаў. Узнагароды і прэмііЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка», прэмія Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 г. за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў час сумесных даследаванняў па цыкле прац «Нанаструктурныя парашковыя канструкцыйныя матэрыялы і пакрыцці: праектаванне, сінтэз, апрацоўка і прымяненне». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), ордэнам Айчыны III ступені (2018). Асноўныя працы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia