Анатоль Пятровіч Каралькоў
Анатоль Пятровіч Каралькоў (20 кастрычніка 1934, в. Ціхоўскае, Растоўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Дзіпрааргхіме ў г. Рубежнае Варашылаўградскай вобласці, Чувашграмадзянпраекце, з 1963 года — галоўным архітэктарам Белгарада, з 1972 года — загадчык аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры аблвыканкама ў Смаленску, з 1977 года — галоўным архітэктарам Гродна, з 1986 года — загадчыкам аддзела НДІП азотнай прамысловасці ў Гродне. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражывае ў Гродне. ТворчасцьАсноўныя працы: Палац культуры ў Чэбаксарах (1966); у аўтарскім калектыве: мемарыяльны комплекс у гонар 850-годдзя Гродна (1979), вайсковыя могілкі па вул. Белуша (1980) у Гродне. Аўтар артыкулаў па архітэктуры і горадабудаўніцтве. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia