Помнік у гонар 850-годдзя Гродна
Помнік у гонар 850-годдзя Гродна — помнік у Гродна (Беларусь), размешчаны на вул. Лермантава, пры ўваходзе ў Каложскі парк. Устаноўлены ў 1978 годзе да 850-годдзя першага ўпамінання Гродна ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 годам. Помнік створаны з бетону і медзі скульптарам Г. Буралкінам, архітэктарамі А. Каральковым, Г. Пешкавым і інжынерам В. Навумовічам. Помнік уяўляе сабой два слупы-абеліскі вышынёй 31 м, аб’яднаныя ў верхняй частцы блокам-вітражом з выявай лічбы «850»[1]. Каля асновы слупоў з заходняга і ўсходняга бакоў у нішах устаноўлены дзве алегарычныя скульптуры вышынёй 6 м: воін-латнік і жанчына з вышытым ручніком на руках. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал скралі, а скульптуры замянілі на цэментныя (крыху змяніўшы іх знешні выгляд)[2]. Да помніка вядзе алея з шырокім газонам і дэкаратыўнымі свяцільнямі. У пачатку алеі ўстаноўлены камень, на плоскасці якога высечана: «850-годдзе». У 2019 годзе абмяркоўвалася магчымасць рэканструкцыі стэлы з прыцягненне сродкаў Еўрасаюза[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia