У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ісачанка.
Анатоль Рыгоравіч Ісачанка (28 мая 1922(1922-05-28)[1], Гомель, Гомельская губерня[2] — 2 сакавіка 2018(2018-03-02), Санкт-Пецярбург) — расійкі фізік-географ, ландшафтазнаўца і картограф. У 1947 скончыў геаграфічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. З 1964 прафесар кафедры фізічнай геаграфіі геаграфічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта; у 1972—1983 — загадчык кафедры. З 1983 загадчык лабараторыі ландшафтнага і тэматычнага картаграфавання НДІ геаграфіі Ленінградскага ўніверсітэта.
Уклад у геаграфію: даследаванні агульных заканамернасцяў фізіка-геаграфічнай дыферэнцыяцыі, класіфікацыі ландшафтаў, працы па фізіка-геаграфічнаму раянаванню, складанню ландшафтных картаў. Працы па гісторыі і метадалогіі геаграфічнай навукі (класіфікацыя геаграфічных навук, удакладненне паняццёва-тэрміналагічнага апарата геаграфіі).
Бібліяграфія
Асноўныя манаграфіі
- Ландшафтная структура Земли, расселение, природопользование. — СПб.: СПбГУ, 2008. — 320 с.
- Теория и методология географической науки. — М.: Академия, 2004. — 400 с.
- Введение в экологическую географию. — СПб.: Издательский дом СПбГУ, 2003, 192 с.
- Экологическая география России. — СПб.: Издательский дом СПбГУ, 2001, 328 с.
- Экологическая география Северо-Запада России: В 2 ч. — СПб., 1995.
- Ландшафтоведение и физико-географическое районирование. — М.: Высшая школа, 1991. — 366 с.
- Ландшафты. — М.: Мысль, 1988. (сааўтар)
- Ландшафты СССР. — Л.: Изд-во Ленингр. ун-та, 1985.
- Методы прикладных ландшафтных исследований. — М.: Наука, 1980.
- Оптимизация природной среды. — М., 1980. — 264 с.
- Развитие географических идей. — М., 1971.
- Физико-географическое районирование Северо-Запада СССР. — Л.: Изд-во Ленинградского ун-та, 1965. — 248 с. (сааўтар)
- Основы ландшафтоведения и физико-географическое районирование. — М., 1965.
- Физико-географическое картирование. — Л., 1958-61.
- Основные проблемы физической географии. — Л., 1953.
Крыніцы