Анатоль Станіслававіч Сербантовіч
Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (13 мая 1941, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 сакавіка 1970, Мінск) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся 13 мая 1941 года ў в. Ордаць Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка. Экстэрнам здаў экзамены за дзесяць класаў у Роска-Сялецкай сярэдняй школе (1960), паступіў на аддзяленне журналістыкі БДУ. Адначасна з вучобай (з 1963) і пасля сканчэння ўніверсітэта (1965) працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Бярозка», з 1969 года — газеты «Піянер Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1967 года. Памёр 21 сакавіка 1970 года ў Мінску ад інсульту пасля жорсткага збіцця хуліганамі на адной з вуліц Мінска. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. ТворчасцьДэбютаваў у друку вершамі ў 1959 года (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Азбука» (1966), «Міннае поле» (1968), «Пярсцёнак» (1971), «Жаваранак у зеніце» (1989). Рэцэнзіі
Ушанаванне памяці
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia