Анатоль Сяргеевіч Карамышаў

Анатоль Сяргеевіч Карамышаў
Дата нараджэння 27 мая 1932(1932-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2021(2021-11-20) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1977)
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Анатоль Сяргеевіч Карамышаў (27 мая 1932, в. Панфілава, Крапівінскі раён, Кемераўская вобласць — 20 лістапада 2021) — беларускі архітэктар. Кандыдат тэхнічных навук (1977). Заслужаны будаўнік БССР (1972).

Біяграфія

Скончыў у 1956 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новакузнецку, Сібірскім прамбудпраекце, з 1961 года — дырэктар Гомельграмадзянпраекта[1]. Член КПСС з 1964 года. Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (прафесар кафедры «Архітэктура прамысловых і грамадзянскіх збудаванняў»).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Гомелі. Памёр 20 лістапада 2021 года[2].

Дзейнасць

Аўтар тэхніка-эканамічных асноў асваення поймавых тэрыторый для жыллёвага будаўніцтва, укаранення кантэйнернай пнеўматранспартнай сістэмы транспартавання інертных будаўнічых матэрыялаў, удзельнічаў у распрацоўцы генплана Гомеля (1974, у аўтарскім калектыве). Аўтар навуковых прац, у т.л. манаграфіі «Будаўніцтва на пойменна-намыўных асновах» (1980, Мінск)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971). Прэмія Савета Міністраў БССР (1984)[1].

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya