Анатоль Уладзіміравіч Отчык
Анатоль Уладзіміравіч Отчык (нар. 7 ліпеня 1949, в. Шыічы, Гомельская вобласць) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіўся 7 ліпеня 1949 года ў вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скончыў у 1972 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Скарабагатава, Э. Іадэніса, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года. Жыве ў г. Гомелі. ТворчасцьПрацуе ў плакаце, жывапісе, афармленні архітэктурнага асяроддзя. Асноўныя творы: плакаты «Людзі, не дапусціце самазнішчэння!», «9 мая 1945», «Максім Багдановіч. 1891—1991», «Міністэрства аховы здароўя СССР папярэджвае», «Ці прыляцяць буслы на Палессе?»; карціны «Падаючы», «Пад крыламі», «Лясная бліскавіца», «Узлёт», «Зімовы сон»; роспіс фасада і вітраж у радыелагічным корпусе анкалагічнага дыспансера; роспіс у вестыбюлі прафілакторыя вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» (абодва ў г. Гомелі). Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі. Сям'яУ шлюбе са скульптарам Таццянай Отчык (нар. 1952) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia