Анатоль Фядосавіч Майсеенка
Анатоль Фядосавіч Майсеенка (нар. 1 верасня 1940, в. Халалееўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2001). БіяграфіяУ 1962 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1962—1964 гадах працаваў дырэктарам Нежынскай васьмігадовай школы Любанскага раёна, 1967 годзе — дырэктарам Кастрычніцкай васьмігодкі. У 1967—1970 гадах вучыўся ў аспірантуры педінстытута. Працаваў асістэнтам кафедры беларускай літаратуры гэтага інстытута (1970), старшым выкладчыкам (1972—1973). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Творчасць Міхася Зарэцкага: Станаўленне таленту» і абраны на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры педінстытута. З 1975 года дацэнт Мінскага інстытута культуры. Навуковая дзейнасцьАўтар манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, вучэбных і метадычных дапаможнікаў, праграм для студэнтаў ВНУ, раздзелаў падручніка «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» і інш. ТворчасцьВершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», газеце «Літаратура і Мастацтва». У 1998 годзе выйшаў зборнік вершаў «Паклон». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia