Анатоль Якаўлевіч Каваленка
Анатоль Якаўлевіч Каваленка (1919—2008) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяАнатоль Каваленка нарадзіўся 23 студзеня 1919 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сямігадовай школы і аўтамабільнага тэхнікума працаваў аўтамеханікам на аўтабазе ў пасёлку Таліца Свярдлоўскай вобласці. У жніўні 1939 года Каваленка быў прызваны ў рабоча-сялянскую Чырвонай Арміі. У 1940 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Ленінградскім, 3-ім Прыбалтыйскім, 2-ім Прыбалтыйскім, 1-ым Беларускім франтах. 19 лістапада 1942 года быў падбіты і сеў на вымушаную пасадку, пры гэтым загінулі ўсе члены экіпажа, акрамя Каваленкі[1]. Да лістапада 1944 года старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў старэйшым лётчыкам-назіральнікам 742-га асобнага авіяпалка 14-й паветранай арміі . Да гэтага часу ён здзейсніў 160 баявых вылетаў на разведку і бамбардзіроўку скапленняў вялікай колькасці баявой тэхнікі і жывой сілы ворага, нанесшы яму вялікія страты[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 7387[1]. Усяго ж за час свайго ўдзела ў баях Каваленка здзейсніў 173 баявых вылята, быў збіты ўвогуле 7 разоў, 2 разы быў паранены. У 1946 годзе ў званні капітана ён быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Херсоне. У 1951 годзе Каваленка скончыў Адескі педагагічны інстытут. Памер 8 лютага 2008 года, пахаваны ў Херсоне[1]. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны 1-й ступені, двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медаляў[1]. ПамяцьНа галоўным корпусе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнга ўніверсітэта імя К. Д Ушынскага (былога Педагагічнага тэхнікума), у якім вучыўся А. Я. Каваленка, усталявана мемарыяльная дошка ў паяць абім і двух выпускніках-Героях Савецкага Саюза — В. П. Мусіне і У. С. Маргуненка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia