Анатоль Яфімавіч Арцімовіч
Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 26 верасня 1941, мяст. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар і педагог. БіяграфіяНарадзіўся 26 верасня 1941 года ў мястэчку Куранец Вілейскага раёна. У 1955—1960 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 1960—1966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры. Вучыўся ў А. Злотнік, А. Глебава і А. Бембеля[1]. У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1]. З 1970 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1], дацэнт. У 2005 годзе атрымаў званне прафесара БДАМ. Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[1]. Творчасць![]() У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Слава» адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994)[2], помнікі князю Барысу (2002) і воінам-інтэрнацыяналістам (2000) у Барысаве, у гонар бітвы на р. Бярэзіне ў 1812 года каля вёсцы Студзёнка (2002), Еўфрасінні Полацкай у Мінску і Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія; абодва 2004), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія)[3], бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску[4] і Слуцку (2007)[5]. Працаваў над стварэннем мемарыяльнага комплексу для Смаргоні (прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны), першая чарга якога ўведзена ў 2014 годзе[5]. Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969) і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя[2]. На працягу ўсёй творчай дзейнасці ён імкнецца прытрымлівацца рэалістычных прынцыпаў адлюстравання гістарычных падзей і рэчаіснасці. Работы скульптара вызначаюцца вобразнасцю пластычнага і кампазіцыйнага вырашэння, эмацыянальнасцю, глыбокім веданнем псіхалогіі чалавека, цікавасцю да самабытнай беларускай культуры, гісторыі роднага краю[5]. Работы А. Арцімовіча ўпрыгожваюць плошчы і паркі, памятныя мясціны, грамадскія будынкі, захоўваюцца ў Расійскай акадэміі мастацтваў, галерэях і прыватных калекцыях[5]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia