Андрэй Іванавіч Сібіга
Андрэй Іванавіч Сібіга (укр.: Андрій Іванович Сибіга; нар. 1 студзеня 1975[1], Зборыў, Цярнопальская вобласць[1]) — украінскі дыпламат і юрыст. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Турцыі (2016—2021)[2], намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны (2021—2024), Міністр замежных спраў Украіны (з 2024 года). БіяграфіяНарадзіўся 1 студзеня 1975 года ў горадзе Зборыў Цярнопальскай вобласці. Бацька — адвакат Іван Сібіга. Малодшы брат дыпламат Ігар. У 1997 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко, спецыяліст па міжнародных сувязях, перакладчык з англійскай мовы. Свабодна валодае англійскай і польскай мовамі. У 1997—1998 гадах — аташэ, трэці, другі сакратар аддзела дзяржаўна-прававых пытанняў Дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 1998—2002 гадах — другі, першы сакратар пасольства Украіны ў Польшчы. У 2002—2003 гадах — першы сакратар аддзела прававога і гуманітарнага супрацоўніцтва Офіса еўрапейскай інтэграцыі M3C Украіны. У 2003—2005 гадах — начальнік упраўлення міжнародна-прававога супрацоўніцтва дагаворна-прававога дэпартамента МЗС Украіны. У 2005—2006 гадах — начальнік аддзела міжнароднага права і заканадаўства ў сферы знешняй палітыкі дэпартамента дагаворна-прававога права M3C Украіны. У 2006—2008 гадах — намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента M3C Украіны. У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік пасольства Украіны ў Польшчы. У 2012—2016 гадах — дырэктар Дэпартамента консульскай службы M3C Украіны. 23 жніўня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Украіны ў Турцыі[3]. 19 мая 2021 года вызвалены ад пасады[4]. З 31 мая 2021 года — намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны[5]. 12 красавіка 2024 года быў адхілены ад пасады. 12 красавіка 2024 года стаў першым намеснікам Міністра замежных спраў Украіны[6]. 5 верасня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Украіны[7][8]. Асабістае жыццёЖанаты, выхоўвае траіх дзяцей[9]. Дыпламатычны ранг
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia