Павел Анатольевіч Клімкін
Павел Анатольевіч Клімкін (укр.: Павло Анатолійович Клімкін; нар. 25 снежня 1967, Курск) — украінскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Міністр замежных спраў Украіны з 19.06.2014 года па 29 жніўня 2019. БіяграфіяНарадзіўся 25 снежня 1967 года ў Курску (РСФСР). У 1991 годзе скончыў факультэт аэрафізыкі і касмічных даследаванняў Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Фізіка і прыкладная матэматыка». Валодае англійскай і нямецкай мовамі, мае базавыя веды французскай мовы. У 1991—1993 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута электразваркі імя Патона НАН Украіны. У 1993—1997 гадах — аташэ, трэці, другі сакратар Дэпартамента ваеннага кантролю і раззбраення МЗС Украіны. Па словах Клімкіна, ён атрымаў гэтую працу выпадкова, бо ў той час збіраўся ехаць у ЗША пісаць дысертацыю, і першапачаткова яго гэтая перспектыва не захапіла. Яго начальнікам у той час быў Канстанцін Грышчанка, чыім намеснікам Клімкін стаў пасля[1]. У 1997—2000 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Украіны ў Германіі па навукова-тэхнічных і палітычных пытаннях. У 2000—2002 гадах — першы сакратар, саветнік Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС Украіны па пытаннях ядзернай і энергетычнай бяспекі. У 2002—2004 гадах — начальнік аддзела эканамічнага і сектаральнага супрацоўніцтва з ЕС Дэпартамента еўрапейскай інтэграцыі МЗС Украіны. У 2004—2008 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Украіны ў Вялікабрытаніі. З сакавіка 2008 па красавік 2010 — дырэктар Дэпартамента Еўрапейскага Саюза МЗС Украіны. З красавіка 2010 года[2] па 29 красавіка 2011 года — намеснік Міністра замежных спраў Украіны ў час, калі міністэрства узначальваў Канстанцін Грышчанка. З 29 красавіка 2011 года[3] па 22 чэрвеня 2012 г [4] быў намеснікам Міністра замежных спраў Украіны — кіраўніком апарата. Некалькі гадоў узначальваў дэлегацыю Украіны ў перамовах па падпісанні гістарычнага Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС [1][5], 30 сакавіка 2012 года парафіраваў гэта пагадненне сваім подпісам[1][6]. З 22 чэрвеня 2012 года[7] па 19 чэрвеня 2014 года[8] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Свабодна валодаючы нямецкай, Клімкін рэгулярна сустракаўся з Міністрам замежных спраў ФРГ, прадстаўнікамі розных фракцый і кіраўніцтвам профільных камітэтаў Бундэстагу, а таксама з нямецкімі СМІ[1]. Нечаканае рашэнне прыпыніць працэс еўраінтэграцыі, абвешчанае ўрадам Мікалая Азарава ў лістападзе 2013 года, было асабістым расчараваннем Клімкіна, пра што ён заявіў нямецкай радыёстанцыі RBB[1][9]. З 19 чэрвеня 2014 года [10] — Міністр замежных спраў Украіны. У Вярхоўнай Радзе атрымаў падтрымку 335 народных дэпутатаў Украіны[11] (пры гэтым партыя «Свабода» прынцыпова не галасавала [1]). Спецыялісты па міжнародных адносінах, у прыватнасці яго папярэднік Андрэй Дзешчыца, ухвальна ўспрынялі гэта прызначэнне [1][9][11][12][13][14]. 29 жніўня 2019 года зняты з пасады. Дыпламатычны ранг
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia