Уладзімір Станіслававіч Агрызка
Уладзімір Станіслававіч Агрызка (1 красавіка 1956, Кіеў, УССР) — украінскі палітык і дыпламат, Міністр замежных спраў Украіны (2007—2009). БіяграфіяСкончыў факультэт міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Рэфэрент-перакладчык з нямецкай мовы» (1978). Кандыдат гістарычных навук, валодае нямецкай і англійскай мовамі.
З лютага 2005 года — першы намеснік міністра замежных спраў Барыса Тарасюка. Лічыцца яго аднадумцам, прыхільнікам празаходняга знешнепалітычнага курсу. 30 студзеня 2007 года, пасля адстаўкі Тарасюка, Уладзімір Агрызка быў прызначаны часовым выканаўцам абавязкаў главы МЗСа. Вярхоўная Рада двойчы адхіляла яго кандыдатуру на пост міністра, занесеную прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам: 22 лютага Агрызка падтрымалі 196 дэпутатаў, 20 сакавіка — 195 дэпутатаў пры неабходных 226. Па паведамленнях СМІ, кандыдатура Агрызка выклікала негатыўнае стаўленне ва ўладаў Расіі, а расійскі палітолаг Сяргей Маркаў заявіў у студзені 2007 года, што «Уладзімір Агрызка ненавідзіць Расію і расіян». Пасля прызначэння міністрам Арсенія Яцанюка Агрызка застаўся яго першым намеснікам. З 18 снежня 2007 года па 3 сакавіка 2009 года — Міністр замежных спраў Украіны ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia