Пётр Аляксеевіч ПарашэнкаПётр Аляксеевіч Парашэнка (укр.: Петро Олексійович Порошенко; нар. 26 верасня 1965, Балград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі прадпрымальнік, палітык, пяты Прэзідэнт Украіны (2014—2019). Народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі. БіяграфіяПасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін. У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн». У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах. З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве. 8 лютага 2005 года прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні. З 22 лютага 2007 года — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны. 9 кастрычніка 2009 года пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны. 23 сакавіка 2012 года прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[4]. Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года. ![]() 25 траўня 2014 года ў першым туры выбараў атрымаў большасць галасоў і быў абраны прэзідэнтам Украіны. На чале дзяржавыПётр Парашэнка быў абраны на пасаду Прэзідэнта Украіны ў сітуацыі фактычнай вайны, калі стаяла пагроза страты паўднёва-ўсходняй паловы тэрыторыі. У 2014 годзе Масква ў пакаранне за праеўрапейскі курс Украіны анексавала Крым і адарвала Данбас. Парашэнку ўдалося стабілізаваць сітуацыю. У яго актыве — стварэнне баяздольнай арміі, аднаўленне эканамічнага росту, здабыццё ўкраінскай царквой аўтакефаліі і ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Пасля 2015 года Украіна ўтрымлівала лінію фронту ў Данбасе, а многія кіраўнікі сепаратыстаў былі знішчаны кропкавымі тэрактамі, сярод іх і лідар «Данецкай народнай рэспублікі» Захарчанка. У той жа час казнакрадства ва Украіне працягвалася, а тэмпы эканамічнага росту былі невысокія. Украіна засталася дзяржавай з найніжэйшымі ў Еўропе заробкамі, гэта не шкодзіла прэзідэнту Парашэнку адпачываць на Мальдывах. Нягледзячы на заслугі ў дзяржаўным будаўніцтве, у Пятра Парашэнкі сфарміраваўся значны антырэйтынг[5]. ![]() Яго супернік на наступных прэзідэнцкіх выбарах 2019 года Уладзімір Зяленскі падчас дэбатаў паміж кандыдатамі на НСК «Алімпійскі» 19 красавіка, напаярэдадні другога тура адрасаваў Пятру Парашэнку словы: «Я не ваш апанент, я ваш прысуд»[6]. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 21 красавіка, Пятро Парашэнка саступіў Уладзіміру Зяленскаму і заявіў аб тым што ён пакідае пасаду прэзідэнта краіны з наступнага месяца[7]. На парламенцкіх выбарах 2019 года ўзначаліў спіс партыі Еўрапейская Салідарнасць, такую назву атрымаў «Блок Пятра Парашэнкі» пасля перайменавання. Партыя атрымала 8% галасоў і чацвёртае месца, аказалася ў апазіцыі да прэзідэнцкай партыі "Слуга народа". Навуковая дзейнасцьУ 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніка «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі». 23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Узнагароды і прэміі![]()
Сям'яПётр і Марына Парашэнкі пажаніліся ў 1984 г. У іх чацвёра дзяцей — Аляксей (1985), Яўгенія, Аляксандра (2000), Міхаіл (2001)[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia