Андрэй Аляксандравіч Булінскі
Андрэ́й Алякса́ндравіч Булі́нскі (11 студзеня 1909, Варонеж — 25 студзеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1964). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949)[1]. БіяграфіяПатомны дваранін. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1926 годзе паступіў у Сярэднеазіяцкі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. Гады вучобы ва ўніверсітэце, дзе А. Булінскі быў старшынёй фотакіно секцыі Таварыства сяброў савецкага кіно і яе адзіным аператарам-хранікёрам, вызначылі яго далейшы лёс. У 1931 годзе А. Булінскі быў запрошаны на кінафабрыку «Шарко Юлдус» (цяперашні Узбекфильм ), і першы яго фільм «Аазіс ў пясках», зняты ў незвычайна цяжкіх умовах ракі Амудар’і, атрымаў самую высокую ацэнку і абышоў шматлікія экраны краіны, пабываў за мяжой. Гэта першы узбекскі гукавы фільм. У 1936 годзе ў Ленінградзе была знята карціна «Дзяўчына спяшаецца на спатканне». За стварэнне музычнай камедыі «Далёкая нявеста» — першай пасляваеннай мастацкай карціны, якая з’явілася несумненным поспехам туркменскай кінематаграфіі — А. Булінскаму была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1]. ТворчасцьУ якасці аператара пастаноўшчыка А. Булінскі ўдзельнічаў у стварэнні многіх мастацкіх фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм» (1935-38 і з 1950)[1]: «Дзеці партызана» (1954), «Першыя выпрабаванні» (1961), «Масква-Генуя» (1964). «Тысяча вокнаў» (1968), «Доўгія вёрсты вайны » (1975) і інш Як таленавіты рэжысёр-пастаноўшчык ён выступіў у тэлевізійнай мастацкай стужцы «Збянтэжанасць (Хатка на Волзе)» (1970). Для выяўленчай манеры Булінскага характэрны мажорная танальнасць у перадачы атмасферы дзеяння, выразнасць партрэту, паэтычнасць пейзажаў[1]. Мастак бездакорнага густу, тонкага адчування кінематаграфічнай прыгажосці і выразнасці А. Булінскі ўнёс вялікі ўклад у развіццё савецкага кінамастацтва. Ён удастоены высокіх званняў заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, лаўрэата дзяржаўных прэмій СССР і БССР, шматлікіх урадавых узнагарод. А. Булінскі быў жанаты з Р. І. Гладунко, дачка — Булінская Надзея Андрэеўна, унук Госцеў Піліп Юр’евіч. Памёр 25 студзеня 1984 года. ФільмаграфіяАператарскія працы
Зняў дакументальныя і навукова-папулярныя фільмы: «Савецкая Беларусь», «Белавежская пушча» (абодва — 1951), «Белая Вежа» (1952, саўмесна З І. Пікманам ), «Выяўленчае мастацтва БССР» (1956), «Спартыўная гімнастыка» (1964) і інш. Рэжысёрскія працыУзнагароды і прэміі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia