Дзеці партызана
«Дзеці партызана» — прыгодніцкі фільм рэжысёраў Льва Голуба і Мікалая Фігуроўскага зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1954 годзе. СюжэтУ Нароўлю на летнія канікулы прыехаў піянер Міхась Грэчны. Разам з ім на цеплаходзе плыў шпіён, які сказаў, што ён фотамастак. Шпіён прыёхаў у геалагічную партыю, якая займалася пошукам радовішчаў нафты. Там ён прадставіўся фотакарэспандэнтам геалагічнага часопіса і прымусіў пагрозамі работніка геалагічнай партыі Глушку, які ў час вайны супрацоўнічаў з гестапа, зрабіць фотаздымкі сакрэтных карт і пакласці касету з плёнкай ва ўмоўленым месцы. У гэтым месцы яе выпадкова знайшлі брат і сястра Грэчныя, дзеці камандзіра партызанскага атрада, які гераічна загінуў у жніўні 1942 года падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яны паспяшаліся аднесці знаходку геолагам, але нікога з начальства не аказалася на месцы. Глушка, пераканаўшыся, што гэта менавіта схаваная ім плёнка, падахвоціўся праводзіць дзяцей з тайнай мэтай прывабіць іх у багну і загубіць. У час акупацыі Глушка стаў здраднікам і служыў у нацыстаў. Ён выдаў ім размяшчэнне партызанскага атрада, якім камандаваў геолаг Мікола Грэчны. Цяпер, баючыся пакарання, ён рашыўся на новае злачынства. Даведаўшыся, што дзеці не загінулі ў багне, Глушка пачаў актыўна шукаць іх. На адной з дзялянак лесу ён знайшоў шмат дрэваў з надпісамі на кары «Глушка — здраднік». Каб вынішчыць гэтыя надпісы, Глушка падпаліў лес. У рэшце рэшт Глушка знайшоў дзяцей каля магілы іх бацькі. Забіць дзяцей яму не даў дзед Якуб, які выпадкова знаходзіўся непадалёк. Глушка і шпіён апынуліся ў супрацоўнікаў дзяржбяспекі, а дзецям выказалі падзяку за праяўленыя мужнасць, розум і адвагу. У ролях
У эпізодах:
Здымачная група
|
Portal di Ensiklopedia Dunia