Андрэй Бароўскі
Андрэй Аляксандравіч Бароўскі (11 снежня 1873, Мітава — 15 студзеня 1945, Берлін) — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне. БіяграфіяНапэўна, скончыў нейкую навучальную ўстанову ў Магілёве. Вучыўся ў Тартускім і Санкт-Пецярбургскім універсітэтах, студэнтам далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — у кіраўніцтве Цэнтрбелсаюзу (Центральный союз потребительских обществ белорусского края). З 1 мая 1920 года — гандлёвы эксперт місіі БНР у Берліне, у 1920—1922 гадах займаўся гандлёвымі аперацыямі ўрада БНР і беларускіх кааператываў з нямецкай фірмай «IWEG». З 14 сакавіка 1921 да 15 кастрычніка 1925 года — кіраўнік місіі БНР у Берліне. У 1926—1938 гадах трымаў бюро перакладаў у Берліне. Восенню 1938 года Андрэй Бароўскі разам з Анатолем Шкуцькам заснаваў Беларускае прадстаўніцтва ў Берліне. З 1943 года адзін з кіраўнікоў Беларускага камітэту самапомачы, супрацоўнік беларускага аддзела «Вінеты». У 1944 годзе актыўна садзейнічаў Беларускай цэнтральнай радзе ў Берліне. Сям’яБацька — Аляксандр Іосіфавіч Бароўскі (21.11.1847 — пасля 1910), са шляхты Аршанскага павета, праваслаўнага веравызнання. Атрымаў дамашнюю адукацыю. Пасля 3-х месяцаў выслугі радавым прыняты (4.1.1865) унтэр-афіцэрам у 113-ы Старарускі пяхотны полк. Накіраваны ў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча (13.8.1865), скончыў яго па 2-м разрадзе, вярнуўся ў 113-ы полк. Камандзір роты (22.12.1870 — 1.10.1881, 14.12.1884 — 18.7.1886), потым Серадзскі (18.7.1886 — 12.10.1890), Сенненскі (12.10.1890 — 14.11.1904), Аршанскі (14.11.1904 — 27.7.1907), Магілёўскі (з 27.7.1907-1910) павятовы воінскі начальнік. Чыны — унтэр-афіцэр (4.1.1865), юнкер (1.8.1865), прапаршчык (24.8.1867), падпаручнік 28.03.1869, паручнік (20.4.1870), штабс-капітан (28.6.1877), капітан (4.10.1879), падпалкоўнік (1.1.1889), палкоўнік (14.11.1904). Станам на 1910 год, жыў у Магілёве ва ўласным доме па Шушкевічавым завулку[1]. У 1910 годзе выйшаў у адстаўку[1]. Узнагароджаны Ордэнамі Святога Станіслава 3-й (1878), Ганны 3-й (1882), Станіслава 2-й (1895), Ганны 2-й (1899), Уладзіміра 3-й (1907) ступеняў.[2] Маці — Вольга Аляксандраўна Нікалаева, дачка калежскага рэгістратара.[3] Браты і сёстры — Яўгенія (нар. 9.12.1871), Андрэй (нар. 28.11.1873), Аляксандр (нар. 9.7.1875), Сяргей (нар. 12.1.1882), Барыс (нар. 25.8.1883), Фёдар (нар. 26.12.1886).[3]
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia