Андрэй Дзічэнка
Андрэй Дзічэнка (нар. 17 лістапада 1988, Калінінград) — беларускі рускамоўны пісьменнік, журналіст, рэдактар часопісу «Я». БіяграфіяНарадзіўся 17 лістапада 1988 года ў Калінінградзе ў сям’і ваеннага [1]. У 1990-х гадах разам з сям’ёй пераехаў у Вілейку. Скончыў Вілейскую гімназію № 1 «Логас» (2006), гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка (2011). Працаваў журналістам у часопісе «Большой». З 2013 года — рэдактар беларускага часопіса «Я»[2]. У 2015 годзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности». Жыве і працуе ў Мінску[3]. ТворчасцьАўтар кніг «Минское небо» (2010), «Аномалии. Inferno» (2011), «Ты — меня» (2012), «Плиты и провалы» (2015), «Сонечны чалавек» (2016). Як рэдактар разам з журналістам Аляксеем Карамазавым склаў зборнік рускамоўнай беларускай прозы «Плот у топи»[4]. Апавяданні ў тым ліку на беларускай мове публікаваліся ў часопісах «Макулатура»[5], «Дзеяслоў» (№ 56, кастрычнік 2012), «Маладосць» (№ 8, жнівень 2012), «Верасень» (№ 7, 2013), «Неман» (№ 6, 2015), «Космопорт» (№ 1(14)[6], 2015), альманаху «Тэксты», газеце «Знамя Юности», а таксама ў расійскіх, амерыканскіх[7][8][9], ізраільскіх[10], нямецкіх[11], сербскіх[12] і азербайджанскіх[13] выданнях. Як журналіст пісаў артыкулы, прысвечаныя беларускім ветэранам вайны ва В’етнаме[14], праблемам успрымання анкалогіі ў грамадстве[15], жанчын у войску[16], гамафобіі[17] і іншым. Адзін з удзельнікаў супольнасці «Забей» і маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Фаланстэр». У 29 год у Дзічэнкі быў дыягнаставаны рассеяны склероз, частка тэкстаў прысвечана гэтай тэме [18]. Прызнанне
Крытыка![]() Творчасць Андрэя Дзічэнкі разглядаецца ў кантэксце кіберпанку і посткіберпанку, але сам аўтар характарызуе свае мастацкія пошукі як увасабленне «рэальнасці, даведзенай да абсурду»[30]. Калі вынесці за дужкі журналісцкія працы Андрэя Дзічэнкі, то яго тэксты ўмоўна можна падзяліць на дзве часткі. Да першай адносяцца кароткія, напоўненыя спецыфічным гумарам апавяданні ў духу Юрыя Мамлеева. Пры гэтым нягледзячы на некаторае сапраўды відавочнае падабенства нельга сказаць, што Дзічэнка з’яўляецца чарговым эпігонам заснавальніка «метафізічнага рэалізму». Хоць трэба прызнаць, што іх героі належаць аднаму — несумненна, «мамлееўскаму» — сусвету. Другая частка складаецца з яго буйных літаратурных форм. І да іх узнікаюць пэўныя пытанні. Узяць, да прыкладу, раман «Пліты і правалы», дзе замест кароткіх і ясных фраз, якія расстрэльваюць ва ўпор, раптам з’яўляюцца грувасткія, перапоўненыя лішнімі дэталямі сказы. Тэкст гэтай галюцынагеннай кнігі настолькі цягучы, што да самай апошняй старонкі даводзіцца боўтацца ў ім, як у балоце, кожны раз чапляючыся за выратавальныя карчы чарговага сюжэтнага павароту.[31]. У рэцэнзіі на кнігу «Best European Fiction 2018» брытанская пісьменніца Джанет Суіні адзначыла, што ў сваёй творчасці Дзічэнка малюе трывожную карціну грамадства, у якім не існуе гармоніі [32]. Рускі літаратуразнаўца Арцём Навічэнкоў адзначае, што кароткія апавяданні Дзічэнкі працягваюць традыцыі рускага класічнага аповяду; у іх пазнаецца ўплыў авангардыстаў 1920 гадоў і савецкіх празаікаў, у першую чаргу, Юрыя Казакова [33]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia