Андрэй Кашперскі (нар. 27 чэрвеня 1995(1995-06-27), Брэст) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар.
Біяграфія
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1995 года ў Брэсце[1]. Свае першыя аматарскія фільмы пачаў здымаць з сябрамі з дзіцячай пляцоўкі ва ўзросце 12 гадоў. Праз два гады заснаваў творчую групу з 17 чалавек[2] A&B Films, якая здымала кароткаметражныя фільмы ў Брэсце. У 16 гадоў прыняў удзел у кінафестывалях «Смартфільм» і «Творі Гора»[3]. У 2017 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура»[2]. Падчас вучобы атрымліваў прэзідэнцкую стыпендыю для таленавітай моладзі[4]. Да моманту заканчэння вучобы ён зняў 11 кароткаметражных фільмаў, у тым ліку некалькі выдатных і ўзнагароджаных на міжнародных фестывалях[2]. Пасля гэтага некаторы час працаваў на Беларускай дзяржаўнай кінастудыі «Беларусьфільм»[3].
У 2018 годзе далучыўся да каманды папулярнага беларускага YouTube канала «Гусін». Для яго ён стварыў сезон серыяла пра гусака па мянушцы Харві, які жыве ў гарадской кватэры[2]. У 2020 годзе разам з акцёрамі Тэатр імя Янкі Купалы Міхаілам Зуем і Дзмітрыем Есяніевічам заснаваў YouTube-канал пад назвай «ChinChinChannel»[3], дзе з’яўляецца рэжысёрам і шоуранерам. Канал высмейвае ўрадавую прапаганду і стэрэатыпных чыноўнікаў[2]. Кашперскі стварае для канала сатырычныя матэрыялы, кліпы і кароткаметражныя фільмы, такія як «Шчучыншчына», які ў 2025 годзе набраў больш за 1,1 мільёна праглядаў. У канцы 2020 года зняў поўнаметражны камедыйны навагодні мюзікл «ЧынЧыны ў краіне цудаў», які трансляваўся на Белсат[3].
У 2021 годзе разам з камандай «ChinChinChannel» паехаў ва Украіну, дзе здымаў сатырычны серыял «Тут бы Ленін». Пасля здымак каля 1/3 матэрыялу праца была спыненая пачаткам поўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны ў 2022 годзе[2]. У сакавіку 2022 года пераехаў у Польшчу, дзе жыве і працуе рэжысёрам[3]. Ён з’яўляецца членам Беларускай незалежнай кінаакадэміі[5]. У 2023 годзе зняў чатырохсерыйны кароткаметражны серыял «Працэсы», які трансляваўся на YouTube-канале «Вот так», што з’яўляецца часткай тэлеканала Белсат. Серыял атрымаў шматлікія ўзнагароды на фестывалях у Еўропе і ЗША[6][7][8]. У 2025 годзе Кашперскі зняў кароткаметражны фільм жахаў: «Суд мёртвых» з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі[9].
Узнагароды
- Намінацыя на галоўны прыз у катэгорыі «лепшы фільм» за фільм «Тут быў Саша» у конкурсе «Карочэ» (2017)[8];
- Спецыяльны прыз за 1-ы эпізод і намінацыя на галоўны прыз за 2-і эпізод серыяла «Працэсы» ў Беларускім конкурсе на кінафестывалі Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» (2023)[8];
- Ганаровая згадка за 1-ы эпізод серыяла «Працэсы» ў катэгорыі «Фантастычныя кароткаметражкі» на фестывалі «Fantastic Fest» у Остыне, штат Тэхас (верасень 2023 г.)[7];
- Перамога серыяла «Працэсы» ў намінацыі «Quick Killer» на Міжнародным фестывалі «Serial Killer» ў Брно (2024)[6].
Творчасць
Фільмаграфія[1][2]
Назва
|
Мова
|
Кадр
|
Год
|
Роля
|
Процессы
|
беларуская, руская
|
серыял
|
2023
|
Рэжысёр, сцэнарыст
|
Цукар
|
беларуская, руская
|
4 мін.
|
2023
|
Рэжысёр, сцэнарыст
|
ЧинЧины пролетели кукушкой
|
беларуская, руская
|
21 мін.
|
2023
|
Рэжысёр, сцэнарыст, акцёр, аператар
|
КУЛ (Новости из Беларуси)
|
руская
|
|
2023
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, акцёр
|
ЧинЧины в мундирах
|
руская
|
серыял
|
з 2023
|
Рэжысёр, сцэнарыст
|
Детский фильм
|
руская
|
|
2021
|
Акцёр
|
ЧынЧыны ў краіне цудаў
|
беларуская, руская
|
56 мін.
|
2020
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
|
Случайный кадр
|
руская
|
серыял
|
|
Акцёр
|
Гусин
|
руская
|
серыял
|
2018 або 2019
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар, аператар
|
Hasta La Vista, Baby
|
руская
|
5 мін.
|
2017
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар
|
Друзья по переписке
|
руская
|
кароткаметражны
|
2017
|
прадзюсар
|
Акуака
|
руская
|
11 мін.
|
2017
|
Рэжысёр, прадзюсар, аператар, мастак
|
Самый вкусный кофе
|
руская
|
кароткаметражны
|
2017
|
Сцэнарыст, мантажор, прадзюсар, аператар
|
Тут был Саша
|
беларуская, руская
|
6 мін.
|
2016
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар
|
Кактус
|
руская
|
17 мін.
|
2016
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар
|
Возвращение Мухтара 10
|
руская
|
серыял
|
2015
|
Акцёр
|
Музыка внутри
|
руская
|
15 мін.
|
2015
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, прадзюсар, акцёр
|
Не возвращайся
|
руская
|
8 мін.
|
2013 або 2014
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
|
Кнопка
|
руская
|
35 мін.
|
2014
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор
|
В кино
|
руская
|
8 мін.
|
2014
|
Рэжысёр, сцэнарыст, мантажор, акцёр
|
Под дождём
|
руская
|
кароткаметражны
|
2013
|
Рэжысёр
|
Индийское фильмо
|
руская
|
8 мін.
|
2012
|
Рэжысёр, сцэнарыст
|
Зноскі
- ↑ а б Андрей Кашперский (руск.). kinopoisk.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2025. Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д е ё Андрэй Кашперскі (бел.). vodblisk.com. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2025. Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в г д Andrei Kaszperski (польск.). Бульбамуві. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2025. Праверана 12 чэрвеня 2025.
- ↑ К., М. «Гумар дапамагае не апускаць рукі». Рэжысёр Андрэй Кашперскі пра палітычную сатыру, серыял «Працэсы» і планы на будучыню (бел.). Будзьма беларусамі! (29 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2024. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ Сябры кінаакадэміі (бел.). Беларуская незалежная кінаакадэмія. Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2025. Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Беларускія стужкі атрымалі ўзнагароды на кінафестывалях (бел.). Nasza Niva (24 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2025. Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Anderson, Erik. Fantastic Fest Announces 2023 Award Winners: ‘Property,’ ‘I’ll Crush Y’all,’ ‘Shackle’ and More (англ.). awardswatch.com (26 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 26 чэрвеня 2025.
- ↑ а б в Awards (англ.). Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2025. Праверана 18 чэрвеня 2025.
- ↑ Мираш, Дмитрий. «И мертвые восстают». Андрей Кашперский рассказал о своем новом фильме «Суд мертвых» (руск.). Белсат (12 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2025. Праверана 26 чэрвеня 2025.
|