Міхаіл Валер’евіч Зуй
Міхаіл Валер’евіч Зуй (нар. 4 красавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр і музыкант. БіяграфіяНарадзіўся 4 красавіка 1981 года ў Мінску. У 2001 годзе з Паўлам Яскевічам заснаваў музычны гурт ili-ili. У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2002 года[1]. Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня 2020 года патрабаваў спыніць гвалт да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня 2020 года ўладамі звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня 2020 года Міхаіл Зуй разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.[2]. Станам на снежань 2024 года, жыве ў Польшчы, працуе вядучым на тэлеканале «Белсат». ТворчасцьТэатральнаяРолі ў тэатры:
23 верасня 2020 павінна была адбыцца прэм’ера спектакля «Тутэйшыя» па аднайменным творы Янкі Купалы, пастаўленага ў новай версіі рэжысёрам Мікалаем Пінігіным. У гэтым спектаклі Міхаілу была даручана роль настаўніка Янкі Здольніка[3]. МузычнаяУ 2005—2010 гадах удзельнік гурта Дзецідзяцей (гітара, бэк-вакал, тэксты і інш). З 2011 года ўдзельнічае ў гурце ili-ili. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia