Андрэй Міхайлавіч Паўлінаў
Андрэй Міхайлавіч Паўлі́наў (руск.: Андрей Михайлович Павлинов; 1 (13) кастрычніка 1852, Іркуцк — 13 (25) лістапада 1897) — рускі архітэктар, археолаг, рэстаўратар, гісторык архітэктуры, захавальнік Аружэйнай палаты. Акадэмік архітэктуры (1882). БіяграфіяНарадзіўся ў Іркуцку 1 кастрычніка 1852 года ў сям’і чыноўніка. Скончыў Імператарскае Маскоўскае тэхнічнае вучылішча, а ў 1879 годзе — Імператарскую Акадэмію мастацтваў, са званнем класнага мастака архітэктуры 2-й ступені. Ужо з 1878 года служыў гарадскім архітэктарам Уфы. Атрымаў вядомасць вывучэннем помнікаў старажытнарускага дойлідства. З 1882 года — член-карэспандэнт, з 1885 года — правадзейны член Маскоўскага археалагічнага таварыства. За праект рэстаўрацыі Спаса-Праабражэнскага сабора ў Чарнігаве атрымаў у 1883 годзе званне акадэміка архітэктуры. Кіраваў рэстаўрацыяй у Каломенскім крамлі, выканаў праекты рэстаўрацыі сабора Мірожскага манастыра ў Пскове, Сафійскага сабора ў Полацку, Успенскага сабора ва Уладзіміры, цэркваў і сабораў Маскоўскага Крамля. З 1888 года служыў захавальнікам, затым кіраўніком аддзела Аружэйнай палаты. Аўтар манаграфіі «Гісторыя рускай архітэктуры» (1894). Аўтар шэрага пабудоў у Маскве. Браў удзел у конкурсах на праект помніка Аляксандру II у Крамлі, будынкі Маскоўскай гарадской думы і іншых. Бываў на Беларусі, вывучаў помнікі архітэктуры і выяўленчага мастацтва, рабіў іх навуковыя апісанні і замалёўкі. У 1893 годзе на 9-м археалагічным з’ездзе ў Вільні выступіў з дакладамі пра старажытныя помнікі мураванага і драўлянага дойлідства Віцебска і Полацка. Вызначыў, што заходнія апсіды Полацкага Сафійскага сабора прыбудаваны пазней, падрабязна апісаў муроўку Віцебскай Благавешчанскай царквы і датаваў гэты помнік XII ст.[1] Памёр 13 лістапада 1897 года ў Маскве; пахаваны на Пятніцкіх могілках. Працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia