Андрэй Міхайлавіч Хрыпач
Андрэй Міхайлавіч Хрыпач (нар. 28 мая 1972, Жодзіна) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у бабруйскай «Белшыне». Клубная кар’ераПачынаў дарослую кар’еру ў бабруйскім «Фандаку», пазней гуляў за мазырскі МПКЦ. У 1996 годзе вярнуўся ў Бабруйск, стаўшы іграком «Белшыны», у складзе якой стаў уладальнікам медалёў чэмпіянату Беларусі ўсіх якасцей. У 2003 годзе далучыўся да «Баранавічаў», якія ўзначаліў былы таварыш па «Белшыне» Андрэй Хлебасолаў, і дапамог клубу перамагчы ў Другой лізе. Гульнявую кар’еру завяршыў у 2005 годзе ў складзе рагачоўскага «Дняпра-ДЮСШ-1». Міжнародная кар’ераУ 1994—1997 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі. Трэнерская кар’ераПасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў працаваць у структуры «Белшыны». У 2010—2011 быў трэнерам дубліруючага складу бабруйчан, а ў 2017 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды, дзе стаў дапамагаць Уладзіміру Гольмаку. У красавіку 2018 года стаў галоўным трэнерам другалігавай «Вікторыі» з Мар’інай Горкі[1]. Пад яго кіраўніцтвам склад каманды папоўніў шэраг маладых бабруйскіх футбалістаў. У сезоне 2019 года ўзначальваў каманду «Белшына-2», якая гуляла ў Другой лізе. У пачатку 2020 года вярнуўся ў «Вікторыю», пазней у тым жа годзе стаў трэнерам у штабе «Белшыны». Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia