Андрэй Якаўлевіч Пракапчук
Андрэй Якаўлевіч Пракапчу́к[3] (16 ліпеня 1896, вёска Чамяры, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 13 красавіка 1970) — беларускі дэрматавенеролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940; член-карэспандэнт з 1936), доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). БіяграфіяСкончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1923 годзе. З 1927 года працаваў у клініцы скурных і венерычных хвароб Белдзяржуніверсітэта. З 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова (1932—1938 і 1945—1963 гг.) дырэктар дэрмата-венералагічнага НДІ Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1940—1946 гг. член Прэзідыума АН БССР. Навуковая дзейнасцьЗаснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Даследаваў пытанні марфалогіі запаленчых працэсаў у скуры пры розных дэрматозах, абмену рэчываў, ферментатыўных працэсаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных і венерычных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб. Аўтар звыш 230 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Леніна (1942, 1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), медалямі. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia