Аляксандр Цімафеевіч Сасноўскі
Аляксандр Цімафеевіч Сасно́ўскі[3] (22 кастрычніка 1923 — 21 лістапада 1996) — вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Каралёў Стан (Мінскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў 1941 годзе[4]. У час Вялікай Айчыннай вайны партызанскі сувязны, баец разведвальнай групы, камандзір гарматы[4]. Прымаў удзел у баях на Заходнім, 3-м Беларускім, 4-м Украінскім франтах[4]. Быў цяжка паранены[4]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1951—1955 гадах клінічны ардынатар кафедры скурных і венерычных хвароб інстытута. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «К вопросу о влиянии центральной нервной системы на течение экспериментального сифилиса кроликов»[4]. У 1955—1971 гадах працаваў у Навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце Міністэрства аховы здароўя БССР, да 1963 года старшым навуковым супрацоўнікам, потым — загадчыкам аддзела. З 1968 года А. Ц. Сасноўскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце. Да 1970 года асістэнт кафедры венерычных хвароб, у 1970—1971 — дацэнт, у 1971—1986 — загадчык кафедры, у 1986—1996 — прафесар[4]. Памёр А. Ц. Сасноўскі 21 лістапада 1996 года ў Мінску. Пахаваны на радзіме[4]. Навуковая і грамадская дзейнасцьА. Ц. Сасноўскаму належаць больш за 230 навуковых прац па пытаннях тэрапіі герпесу, вострых прамянёвых дэрматытаў, псарыязу і інш. Сярод апублікаванага:
Ганаровы член Беларускага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў, уваходзіў у склад рэвізійнай камісіі Усесаюзнага таварыства дэрматавенеролагаў, быў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога грамадства дэрматавенеролагаў. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia