Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса. Біяграфічныя звесткіНарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1982-85). ТворчасцьПершай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш. Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова «за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў». Прэмія ўручана ёй 14 лютага 2022 года ў дзень народзінаў патрона, па ўмовах яе выдаецца новая кніга лаўрэата «Вербніца»[1]. У прасторы кнігі «Вербніца» (2022) сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы і глыбокія, роздумныя творы. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia