Антонаўка (Віцебскі раён)
Анто́наўка[1] (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 46 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 52 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск, 0,5 км ад аўтадарогі Віцебск — Веліж. ГісторыяУ 19 стагоддзі фальварак Антонаўка ў складзе маёнтка Брыгітполле ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. Паводле інветара 1846 года фальварак уладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. У пачатку 20 стагоддзя фальварак у Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак ва ўладанні памешчыка І.Багдановіча. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У часы Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 2 двары і загубілі 25 жыхароў, 3 жыхары загінулі ў баях супраць гітлераўскіх войск на франтах вайны і 4 у партызанскай барацьбе. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia