Балашы (Віцебскі раён)
Балашы́[1] (трансліт.: Balašy, руск.: Балаши) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 36 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 42 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ пачатку 18 стагоддзя вёска Балашы ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі вядома ў складзе маёнтка Каспляны ў Суражскім павеце Віцебскай губерні, уладанне графа А.Пацея, які ў 1819 годзе прадаў маёнтак памешчыку Івану Нісцілоўскаму. У 1846 годзе належала малалетнім нашчадкам памешчыка Фёдара Багдановіча. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1850 годзе тут дзейнічаў малы перавоз — паром з пад’ёмам 200 пудоў і пад’ёмам 1 коннай падводы і для перавозу сялян на працу на палі процілеглага берага. У 1905 годзе вёска (97 дзесяцін зямлі) адносілася да Лішкуноўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 2 км у вёсцы Каспляны, у якой 1924 годзе навучалася 7 вучняў з Балашоў. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 27 двароў і загубілі 48 жыхароў, 15 вяскоўцаў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх на франтах вайны, 24 у партыханскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 1954—1960 гадах цэнтр Балашоўскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 1969 годзе ў калгасе «Серп і молат». У 2003 годзе знаходзілася ў складзе РУСП «Эксперыментальная база імя Шмырова». З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia