Арэхі (Віцебскі раён)
Арэ́хі, таксама Арахі[1] (трансліт.: Arechi, руск.: Орехи) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Р112 Віцебск – ДППП «Стайкі» (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 42 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 48 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні, 25 дзесяцін зямлі, адносілася да Пернаўскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 сакавіка 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 51 двор і загубілі 18 жыхароў, 40 жыхароў забралі ў Германію на прымусовыя работы, 10 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўскіх войскаў, 8 у партызанскай барацьбе. У 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх войскаў за вызваленне вёскі і ваколіц загінулі 105 савецкіх салдат. Пасля вайны вёска адбудавалася часткова. Было пабудавана 17 двароў. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 2000 годзе ўваходзіла ў склад РУСП «Эксперыментальная база імя Шмырова». Насельніцтва
Памятныя мясціныНа ўскраіне вёскі абеліск на брацкай магіле савецкіх салдат (1965) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia