Антоній Сялява
Анто́ній Сяля́ва, свецкае імя Анастасій (каля 1583, Полацкае ваяводства — 1655)[1] — уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-палеміст. Біяграфія3 1612 года член ордэна базыльян, у 1617 годзе пасвячоны ў святары. Скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме (1622). 3 1622 года архімандрыт уніяцкіх манастыроў: Траецкага ў Вільні, Новагародку, Жыдзічыне. 3 1624 года архіепіскап полацкі, з 1639 — генеральны вікарый Кіеўскай мітраполіі. У 1641—1655 гадах мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, адначасова з 1652 года генерал (протаархімандрыт) Базыльянскага ордэна. У 1630—1640-я гады ўдзельнічаў у падрыхтоўцы агульнага сабора ўніятаў і праваслаўных для аб’яднання на аснове стварэння Кіеўскага патрыярхата і прызнання вяршэнства Папы. Клапаціўся пра адукацыю святароў, умацаванне манастырскага жыцця, адкрыў семінарыю пры Мінскім базыльянскім манастыры (1652). Папулярызаваў культ Іасафата Кунцэвіча. Аўтар «Антыэленхуса» (1622) — адказу на «Эленхус» Мілеція Сматрыцкага (1622) і жыццяпісу Іасафата Кунцэвіча (1625). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia