Антоній Юзаф Сулістроўскі
Антоній Юзаф Сулістроўскі (1702 — паміж 19 лютага 1752 і 12 лютага 1753) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяПрадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала (?—да 25 жніўня 1734), войскага ашмянскага (з 1713) і Ганны з Стахоўскіх (?—1740?). Пасля смерці ў 1732 годзе караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III прыхільнік абрання на трон Станіслава Ляшчынскага. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1729 годзе. Пасол на соймы 1733, 1736, 1746, 1748. Палкоўнік Ашмянскага павета ў 1740, маршалак ашмянскі з 1744. Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце (Занарач, Палачаны, Яхімаўшчына, Лужаны, Баркі), Вількамірскім павеце (Багданішкі), Рэчыцкім павеце (Свержань), Віленскім ваяводстве (Батвінішкі). Стараста якіскі, курклеўскі. У 1752 годзе ўступіў у ордэн езуітаў, жыў у Жодзішках. Пахаваны 12 лютага 1753 года ў езуіцкім касцёле св. Яна ў Вільні. Сям’яУ першым шлюбе (адбыўся да 26 мая 1726) з Тэрэзай з Юдыцкіх (?—1739), дачкой Міхала Аляксандра Юдыцкага, старасты ясвойнскага. Ад яе меў 3 сыноў і дачку:
У другім шлюбе (адбыўся не пазней 1746) з Соф’яй з Юдыцкіх (?—1752), дачкой Антонія Юдыцкага, маршалка рэчыцкага, дзяцей не меў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia