Свержань (Рагачоўскі раён)
Све́ржань[2] (трансліт.: Svieržań, руск.: Свержень) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 104 км ад Гомеля, на рацэ Ракатун, прытоку Дняпра), на ўсходзе, поўначы і захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Рагачоў—Доўск[3]. ГісторыяУ наваколлі ў XIX ст. знаходзіліся курганы, якія былі разрыты сялянамі, а знойдзеныя імі рэчы (тапары, стрэлы і г.д.) каменнага часу захоўваліся ў фальварку Сіпораўка, які належаў Эрдману (згарэлі ў час пажару)[3]. Па пісьмовых крыніцах вядома з XV ст. Пад 1473 года пазначана як вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, дзейнічаў касцёл. У 1795 годзе мелася 3-класная базыльянская школа[3]. У статыстычным апісанні Магілёўскай губерні 1784 года названа мястэчкам, пазней да яго была далучана суседняя вёска Зладзееўка. Уладальнік Свержаня памешчык Сулістроўскі пабудаваў у 1835 годзе драўляную Раства-Багародзіцкую царкву (у 1864 знесена і на яе месцы пабудавана мураваная царква), паблізу знаходзіўся мураваны палац, які згарэў у 1829 годзе[3]. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ўладанне Д. П. Турчанінава. Памешчык меў тут і ў суседніх вёсках Сіпораўка, Серабранка і Янаўка 3854 дзесяцін зямлі, 2 карчмы і млын. З 1864 года працавала школа (26 вучняў). Дзейнічалі хлебазапасны магазін, з 1872 — крупарушка[3]. У 1880 годзе працавала 7 крам, царква, вадзяны млын, малітоўная школа. Паводле перапісу 1897 года мястэчка, дзейнічалі малітоўная школа, хлебазапасны магазін, капліца, народнае вучылішча, 17 крам, вадзяны млын, карчма, 1 раз у год праводзіўся кірмаш[3]. З 1911 года пры школе працавала бібліятэка, на мясцовых глінах дзейнічала цагельня. Паштовае аддзяленне ператворана ў 1911 годзе ў паштова-тэлеграфнае[3]. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Свержанскага сельсавета[3][4]. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1941 года да кастрычніка 1942 года (да адыходу ў партызаны) дзейнічала падпольная патрыятычная арганізацыя (кіраўнік Т. Ф. Карніленка). 27 снежня 1941 года нямецкія акупанты расстралялі 260 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму, за 0,6 км на поўдзень ад вёскі). 14 лютага 1943 года карнікі напалі на партызан, якія знаходзіліся ў вёсцы, завязаўся жорсткі бой, які не быў для партызан нечаканасцю. Гітлераўцы страцілі 48 салдат забітымі, былі захоплены гармата, 7 кулямётаў, 37 вінтовак і іншыя трафеі. У лістападзе 1943 года карнікі спалілі 68 двароў і загубілі 207 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 113 воінаў і партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 48 вяскоўцаў загінулі на фронце[3]. Пасля вайны ў складзе калгаса «Зара» (цэнтр — в. Серабранка)[3]. Да 14 красавіка 1960 года вёска ў складзе Серабранскага сельсавета[5]. ІнфраструктураУ вёсцы размешчаны пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін[3]. ПланіроўкаПланіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой шыротных вуліц, злучаных 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу[3]. НасельніцтваСлавутасціСтрачаная спадчына
Вядомыя асобы
Радзіма актыўных удзельнікаў партызанскага руху на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну М. А. Шаройкі (яго імем названа вуліца ў г. Масты) і М. П. Жураўлёва (быў камандзірам атрада 10-й Журавіцкай брыгады)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia