Антон Вітальевіч Вашкевіч
Антон Вітальевіч Вашкевіч (нар. 23 сакавіка 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец СДзЮШАР «Мінск-2006» (да 2006 года — СДзЮШАР №10). Першыя трэнеры — Сяргей Уладзіміравіч Крукаў і Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[1]. Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў сезоне 2010/11 у другой камандзе «Мінск-2006», і працягнуў бараніць колеры юных «Цмокаў» аж да 2014-га. У 2014 годзе перабіраўся ў Тальяці, дзе выступаў за другую каманду «Чырвоныя крылы». Сезон 2015/16 правёў у складзе «Імпульс-БДУІР», а сезон 2016/17 — у віцебскім «Рубоне». У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[2]. У асноўным выступаў за рэзервовы склад клуба. Перыядычна прыцягваўся ў асноўную каманду на гульні Адізнай лігі ВТБ (у сезонах 2017/18—2018/19 прыняў удзел у 4-х гульнях лігі)[3]. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Імпульс-БДУІР». Скончыў БДУІР. У складзе баскетбольнай каманды ўніверсітэта неаднаразова станавіўся пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі Беларусі. Кар’ера
Зборная БеларусіВыступаў за юнацкую U-16 (2009—2010), юніёрскую U-18 (2011—2012) і моладзевую U-20 (2013—2014) зборную Беларусі. У 2016—2019 гадах прыцягваўся ў мужчынскую зборную Беларусі. Правёў за нацыянальную зборную 2 афіцыйных гульні ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 у лютым 2018 года — са зборнымі Іспаніі і Славеніі[4]. У маі 2018 года ў складзе студэнцкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Міжнародным студэнцкім баскетбольным кубку[5], дзе беларуская зборная заняла другое месца. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia