Раман Юльевіч Рубінштэйн
Раман Юльевіч Рубінштэйн (нар. 22 мая 1996, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца / атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. БіяграфіяВыхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першыя трэнеры — Мікалай Уладзіміравіч Факееў і Дзмітрый Міхайлавіч Арзютаў[1]. Гуляў за «Цмокі-Мінск», славенскі «Златарог», польскую «Легію», а таксама ў ізраільскіх клубах. У складзе «Цмокаў» ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2017/18 і ўладальнікам Кубка краіны-2017. На міжнародным узроўні гуляў за зборную Беларусі на юнацкіх і моладзевых турнірах, у 2017 годзе дэбютаваў на Еўрабаскеце[2]. Выступаў за юнацкую U-16 (2012), юніёрскую U-18 (2013), моладзевую U-20 (2014—2016) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3]. Кар’ера
Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia