Антон Нестар Кеневіч
Антон Нестар Кеневіч, Антон Андрэевіч Кеневіч[1] (польск.: Antoni Nestor Kieniewicz; руск.: Антон Андреевич Кеневич / Антон Нестор Кеневич, 31 студзеня 1775 — 1822) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы суддзя. Пачынальнік узвышэння шляхецкага роду Кеневічаў. Паходжанне і сям’яНалежаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Андрэя Казіміравіча Кеневіча, пінскага ротмістра (упам. 1778—1783), дэпутата (1789) Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і яго жонкі-шляхцянкі Марыі Лазарэвіч[2]. Быў хрышчаны ў каталіцтва. Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Кацярынай Адынец[1], ад якой меў дзяцей:
СлужбаВыбіраўся на пасаду мазырскага павятовага суддзі (1805—1808)[1]. Разбіраў у судзе Мазырскага павета зямельныя спрэчкі шляхты. МаёнтакРодавым гняздом быў маёнтак Дараў (Дарава) у Новагародскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[2]. Быў уласнікам вёскі Вугалец (150 рэвізскіх душ)[2] і трымальнік застаўнога маёнтка Юркевічы (134 душы) ад князя Радзівіла[2]. ![]() У 1806 г. купіў у Юзафа Шчыта маёнтак Жамыслаўль у Ашмянскім павеце Віленскай губерні, але ўжо 4 студзеня 1807 г. прадаў яго Якубу Геранімавічу Умястоўскаму (?—1809). 23 красавіка 1807 г. Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі купілі за 333 тыс. польскіх злотых у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх) буйны маёнтак Снядынь (Снядзін)[2], які 14 мая 1808 г. набыўцы падзялілі паміж сабой: мазырскі падсудак Казімір Рудзяеўскі атрымаў маёнткі Махнавічы і Асавец (вёскі Асавец, Балажэвічы, Глініца, Мастовічы, Вялаўск, Майсеевічы, Манчыцы, Замошша і Рудні Астражанская і Скалодзінская)[3], а Антон Нестар Кеневіч атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Макарычы, Турок, Вышалаў), маёнтак Снядзін (Снядзін, Мардзвін) і маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Галубіца, Капцэвічы)[2]. Купляй значных па памеру маёнткаў вывеў сваю сям’ю са стану малазаможнай маянтковай шляхты ў буйных землеўласнікаў беларускага Палесся[4]. Сямейнай сядзібай Антона Нестара Кеневіча стала вёска Лобча[5]. Пасля яго смерці пры падзеле бацькавай спадчыны яго сын Геранім Антонавіч Кеневіч (1796/7—1884) атрымаў маёнтак Лобча (Лобча, Засоп’е і інш.), Фелікс Антонавіч Кеневіч (1802—1863) — маёнтак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Судзібар і інш.), Іпаліт Антонавіч Кеневіч (каля 1791 — 1857) — маёнтак Паўлінаў[5]. СмерцьСкончыў жыццё самагубствам у 1822 г. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia