Жамыслаўль
Жамысла́ўль[1] (трансліт.: Žamyslaŭĺ, руск.: Жемыславль) — аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, на правым беразе ракі Гаўя. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавета. ГісторыяМяркуецца, што першай назвай паселішча была Пятроўшчына, а маёнтак зваўся Кандрацішкі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Яна Зяновіча. У 1587 г. яго дзеці прадалі Кандрацішкі ашмянскаму падкаморніку Стэфану Роскаму. У той час да маёнтку належалі вёскі Шайдзюны, Высоцкія, Жамайтукі, а таксама частка пушчы, што ляжала ўздоўж дарогі з Дзевянішак у Навагрудак. Пазнейшая назва паходзіць ад роду Жэмлла гербу Тапор, з якога Марцыян з тэнчына купіў гэты маёнтак у 1684 годзе. Пятроўшчыне з фальваркамі была надана новая афіцыйная назва Жэмласлаў. Ён складаўся з некалькіх частак, самая вялікая з якіх называлася Кандрацішкі. Юры Войцех Жэмлла менаваўся з таго часу дзедзічам Кандрацішкаў і Жэмласлава. Назва Кандрацішкі з цягам часу знікла з ужытку і засталася толькі адна, Жэмласлаў. Яго ўладальнікамі ўнаступным былі Пацы, Андрушкевічы, Шчытавы і Кеневічы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жамыслаўль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі і належаў шляхецкаму роду Шчытоў. Юзаф Шчыт прадаў вёску ў 1806 г. Антону Нестару Кеневічу, маянткоўцу Мазырскага павета. 4 студзеня 1807 г. Якуб Умястоўскі набыў маёнтак у Антона Нестара Кеневіча, мазырскага земскага суддзі, распачаў тут будову палаца. Якуб пераехаў у Жамыслаўль з Клявіцы, якую разам з братам Марцінам яны купілі ў Вінцэнта Грабскага ў 1786 г. Якуб Умястоўскі любіў падабенства, таму дом стаў паменшанай копіяй Лазенкоўскага палаца ў Варшаве. Каля 1861 г. у склад маёнтку Жамыслаўль уваходзіла 13 мясцовасцей, у тым ліку вёскі: Бялыншчына, Навасады, Раманы, Рыбакі, Шайдзюны, Шаркуці, Высоцкія, Жамайтукі. ![]() Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жамыслаўль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1939 г. — у складзе БССР. У 1940—1960 гадах цэнтр Жамласлаўскага сельсавета. 19 лістапада 2000 г. у Жамыслаўлі адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцкай капліцы пад тытулам Хрыста Валадара[2]. Насельніцтва
Славутасці![]()
Страчаная спадчына![]()
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia