Капцэвічы (пасёлак)
Капцэ́вічы[2] (трансліт.: Kapcevičy, руск.: Копцевичи) — пасёлак у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Капцэвіцкага сельсавета. РазмяшчэннеЗа 21 км на паўночны захад ад Петрыкава, 191 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка пасёлка квартальная. Чыгунка падзяляе пасёлак на дзве часткі: паўночную і паўднёвую. Жылыя дамы ў асноўным драўляныя, сядзібнага тыпу. Цагляныя будынкі складаюць невялікую частку забудовы. ГісторыяВыяўленыя археолагамі курганны могільнік (33 насыпы, за 3,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дзявочыя магілы) і курганны могільнік (2 насыпы, 2 км на паўночны захад) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах пасяленне вядома з XVI ст. як вёска Далёкія Кацэвічы ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. На карце 1560 года вясковыя зямлі аднесены да шляхецкіх, у валоданні шляхціцаў Абуховічаў. Пазначаная пад 1567 год у попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У сярэдзіне XVIII ст. буйны маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Лобча, Паўлінаў, Судзібар, Засоп’е, Капцэвічы і інш.) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх. У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) і Казімір Рудзяеўскі купілі маёнтак Снядзін (Снядзін, Лобча і Дарашэвічы) у графіні Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). У 1808 г. маёнтак Снядзін быў падзелелы паміж набыўцамі. З часу фальварак Дарашэвічы (Дарашэвічы, Капцэвічы, Галубіца) належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу. У 1888 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўна-прыходская школа. Пасля здачы ў эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгуначнай лініі Лунінец — Гомель пачала працу чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, у Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзіўся аднайменны фальварак, дзе працавалі вінакурня, паравы і вадзяны млыны. З 1902 ці 1904 года працаваў фанерна-лесапільны завод братоў Гераніма Геранімавіча Кеневіча (1867—1925) і Антона Геранімавіча Кеневіча (1877—1960), які ў 1907 годзе налічваў 76 рабочых, з гадавым прыбыткам 273 тыс. рублёў. У 1908 годзе дзейнічала паштовае аддзяленне. У 1909 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, а ў 1920 годзе ёй быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У ліпені 1915 года страйкавалі рабочыя фанерна-лесапільнага завода, якія патрабавалі павышэння зарплаты і паляпшэння ўмоў працы. У 1920 годзе ў баях супраць польскай арміі загінулі 5 чырвонаармейцаў (пахаваныя ў брацкай магіле на ўсход ад станцыі). У 1920 годзе Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Капцэвіцкага сельсавета Петрыкаўскага раёна Мазырскай (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года па 20 лютага 1938 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавалі фанерна-лесапільны завод, 2 кузні, сталярная майстэрня. З 15 ліпеня 1935 года па 24 жніўня 1951 года рабочы пасёлак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У верасні 1942 года і ў 1943 годзе фашысцкія карнікі забілі 63 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 32 савецкіх салдата (пахаваны ў брацкай магіле каля Дома культуры). 63 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года размяшчаліся агароднінасушыльны завод, цэх Петрыкаўскага лясгаса па перапрацоўцы драўніны, лясніцтва, швейная атэлье, прафесійна-тэхнічнае вучылішча, сярэдняя школа, дом культуры, 2 бібліятэкі, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, 6 магазінаў, псіханеўралагічны інтэрнат.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia