Антон Сяргеевіч Цярэшчанка
Антон Цярэшчанка (нар. 20 верасня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса». Клубная кар’ераЗ 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля». 14 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). У другой палове сезона 2015 ужо трывала асвоіўся ў аснове «Гомеля», у сезоне 2016 дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе і пасля гадавога перапынку вярнуцца ў элітны дывізіён. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе гуляў у аснове. У студзені 2018 года вярнуўся ў арэнды ў «Гомель»[3], а ў лютым перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі — жыткавіцкага ЮАС[4]. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жыткавіцкі клуб[5]. Неўзабаве пасля зыходу з ЮАС накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У жніўні 2019 года пакінуў «Нафтан». У пачатку 2020 года быў унесены ў заяўку петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе, але так і не згуляў за каманду. У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса». Міжнародная кар’ера15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы з юніёрскай зборнай Украіны. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia