Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі
Ануфрый Францавіч Друцкі-Любецкі (1768—1841) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1]. У 1799—1802 гадах маршалак шляхты Пінскага павета. Стацкі радца (1800)[1]. У выніку падзелу атрымаў маёнтак Пагост (з мястэчкам), фальваркі і вёскі Данілаўка, Бакінічы Пінскага павета і 28170 злотых[1]. Памёр 16 ліпеня 1841 года ў Варшаве. Пахаваны 18 ліпеня ў катакомбах Паванзкоўскіх могілак. Сям’яУ 1799 годзе ў Гелванах ажаніўся з Элеанорай Апалінарыяй з Жабаў (1784—1847), дачкой Тадэвуша Жабы (1750—1800) і Людвікі з Келпшаў. Меў сына Станіслава Юзафа Ігната (архышчаны 9 мая 1809 г. ў Гарадзішчанскім касцёле). Губернскі сакратар. У шлюбе з Адэлаідай Святаполк-Мірскай[1]. А таксама дачок:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia