Караль Францішкавіч Чапскі
Караль Юзаф Патрыцы Ігнацы Клеменс Геранім Гутэн-Ча́пскі (1778 — 1836) — мінскі павятовы маршалак (1808—1811)[1]. БіяграфіяЗ роду Чапскіх, сын Францішка Станіслава. Вучыўся ў Віленскім піярскім калегіуме, пасля ў Варшаве. Шамбялян (камергер) караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ганаровы куратар (папячыцель) школ Слуцкага павета. (1811). У час вайны 1812 пасля адступлення раскіх войск увайшоў у склад створанай у Мінску камісіі часовага кіравання, потым дырэкгар скарбовага аддзела адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Пасля разгрому войск Напалеона эмігрыраваў, даставіў у Кракаў касу Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Пасля амністыі вярнуўся ў Беларусь. У 1808 і 1810 выбіраўся маршалкам шляхты Мінскага павета. Член масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне» ў Нясвіжы, ганаровы член ложы «Дасканалае адзінства» ў Вільні. Член Адукацыйнай камісіі ў Вільні (1820). Валодаў Станькавам у Мінскім, Жупранамі ў Ашмянскім павеце. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia