Аповед служанкі (тэлесерыял)
«Аповед служанкі» або «Апавяданне служанкі» (англ.: The Handmaid’s Tale) — амерыканскі тэлесерыял, заснаваны на аднайменным рамане канадскай пісьменніцы Маргарэт Этвуд. Прэм’ера серыяла адбылася 26 красавіка 2017 года. Першы сезон серыяла атрымаў восем прэмій «Эмі» у 13 намінацыях, у тым ліку «Выбітны драматычны серыял». Гэта першае шоу, створанае Hulu, якое атрымала галоўную ўзнагароду, і першая серыя на стрымінгавым сэрвісе, якая атрымала прэмію «Эмі» за выбітны серыял[2]. Ён таксама атрымаў прэмію «Залаты глобус» за найлепшы тэлесерыял — драма. Элізабет Мос таксама была ўзнагароджана прэміяй «Эмі» за найлепшую актрысу ў драматычным серыяле і «Залатым глобусам» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным драматычным серыяле. СюжэтДзеянне разгортваецца ў будучыні, у рэспубліцы Гілеад, дзе ва ўладзе стаяць ваенныя. У краіне жорсткія парадкі і норавы, павагай у грамадстве карыстаюцца толькі афіцэры і іх жонкі. Акрамя таталітарнага ладу грамадства, у свеце будучыні ёсць сур’ёзная праблема — бясплоднасць. Толькі кожная сотая жанчына здольная да ўзнаўлення патомства. Каб прадоўжыць афіцэрскі род, сем’і бяруць у дом служанку — сурагатную маці з ліку простых жанчын, здольных да нараджэння дзяцей. Выканаўшы абавязак, служанка павінна расстацца са сваім дзіцём і перайсці на службу да новых гаспадароў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia