Аркадзь Аркадзевіч Анішчык
Аркадзь Аркадзьевіч Анішчык (нар. 25 красавіка 1945, Навагрудак, Беларуская ССР) — мастак шкла, акадэмічны жывапісец. БіяграфіяНарадзіўся 25 красавіка 1945 года ў горадзе Навагрудак. Дзяцінства і юнацтва будучага мастака прайшлі ў Гродзенскай вобласці. З 1969 года вучыўся ў Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы ім. Мухінай, з 1970 — у атэлье мастака шкла прафесара Станіслава Лібенскага ў Вышэйшай мастацка-прамысловай школе (Прага), якую з адзнакай скончыў у 1975 годзе з кваліфікацыяй «мастак шкла, акадэмічны жывапісец, педагог». Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (Бярозаўка (горад), Лідскі раён, Гродзенская вобласць), дзе выканаў больш 3000 мадэляў для прамысловай вытворчасці, а таксама гіганцкую кампазіцыю са шкла (90 м2) для кінатэатра «Гродна» ў горадзе Гродна, і шэраг іншых дызайнерскіх аб'ектаў для архітэктуры. Займаўся прамысловым дызайнам — стварыў шэраг свяцільнікаў для Лідскага завода электратэхнічнага абсталявання. Зараз мастак жыве і працуе ў Таліне, Эстонія ТворчасцьЎдасканаліў тэхналагічны працэс стварэння вітражоў. Разам з жонкай, таксама мастачкай шкла Майрэ Пююкке і сынам спраектаваў і выканаў некалькі значных алтарных кампазіцый са шкла для хрысціянскіх цэркваў. Праектуе і выконвае вітражы, шліфаваныя аб'екты са шкла. Выкладае, праводзіць майстар-класы[1]. У 1973-2008 гадах удзельнічаў больш чым больш за 300 выставах у музеях і выставачных залах на тэрыторыі былога СССР (Масква, Ленінград, Мінск[2], Ерэван, Гродна), а таксама за мяжой: Францыя, Канада, Венгрыя, Польшча, Грэцыя, Чэхаславакія, Югаславія, Індыя, Фінляндыя[3]. Творы Аркадзя Анішчыка знаходзяцца ў Гістарычным музеі (Мінск), мастацкім музеі (Шаўляй), Музеі прыкладнога мастацтва (Масква, кампазіцыі са шкла), Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (у пастаяннай экспазіцыі "Беларускае мастацтва XX стагоддзя")[4], а таксама ў прыватных зборах калекцыянераў Германіі, Расіі, Фінляндыі, Беларусі, Чэхіі, Узбекістана, Літвы, Эстоніі. Выбраныя творы
Узнагароды
Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia