Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі
Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі (22 мая 1928, Ленінград, РСФСР — 24 лютага 2014[1], Мінск), — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969). БіяграфіяСкончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). У 1959—1971 гг. асістэнт, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, прафесар, загадчык кафедры Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1994 гг. арганізатар і загадчык лабараторыі сістэмнага праграмавання і лагічнага сінтэзу Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, з 1994 г. галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі лагічнага праектавання таго ж інстытута (з 2002 г. — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі). Адначасова ў 1971—1988 гг. прафесар БДУ, а у 1988—1999 гг. — прафесар БДУІР. Навуковы і практычны ўкладПрацы па тэорыі аўтаматаў, сістэмным праграмаванні, логіка-камбінаторных метадах у тэхніцы і інфарматыцы. Прапанаваў мову праграмавання лагічных задач ЛЯПАС, на базе якой была створана серыя сістэм аўтаматызаванага праектавання дыскрэтных прылад, і метады рэалізацыі паралельных алгарытмаў кіравання працэсамі, якія ўзаемадзейнічаюць. Распрацаваў серыю практычна эфектыўных алгарытмаў мінімізацыі булевых функцый і сістэм, развязвання вялікіх сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лінейных лагічных ураўненняў з дадаткамі ў лагічным сінтэзе і абароне інфармацыі. Абагульніў метады тэорыі булевых функцый на канечныя прэдыкаты, распрацаваў лагічны падыход да распазнавання вобразаў у прасторы булевых і шматзначных адзнак. Стварыў навуковую школу лагічнага праектавання. Аўтар прыблiзна 500 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій. УзнагародыУзнагароджаны медалямі. Асноўныя працы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia